Магілёўская вобласць прымае ўдзел у XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі». На стэндзе рэгіёна прадстаўлены друкаваныя выданні, тэле-, радыё-, інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы. Асобная экспазіцыя прысвечана 750-годдзю Магілёва. Выстава “СМI ў Беларусі” пачала сваю працу 3 мая ў Мінску. Сярод удзельнікаў форуму – беларускія інфармацыйныя агенцтвы, рэдакцыі, медыйныя выдавецкія дамы. Акрамя таго, да ўдзелу запрошаны замежныя госці, у тым ліку сродкі масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Фота Дзмітрыя Лепяйкі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая