Рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор, у якім прымаюць удзел больш за 100 актывістаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны, праходзіць 3 мая ў Магілёве. Адкрыла збор патрыятычная акцыя «Дзякуй за Перамогу!» на Плошчы Славы. Маладыя людзі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны савецкіх салдат, усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню. Адным з важных элементаў праграмы мерапрыемства сталі курсы вадалаза-выратавальніка, а таксама практычныя заняткі па папярэджанні правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый. Спецыялісты пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС правялі для актывістаў майстар-класы па выратавальных работах на вышыні, ліквідацыі наступстваў ДТЗ, хімічных аварый, аказанні медыцынскай дапамогі і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая