Капітальныя затраты на мадэрнізацыю ААТ «Магілёўхімвалакно» ацэньваюцца ў 200 млн еўра. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка ў інтэрв’ю газеце «Рэспубліка».
«У мінулую пяцігодку прайшла мадэрнізацыя ў ААТ «СветлагорскХімвалакно», філіяле ААТ«Гродна Азот» «Завод Хімвалакно». Запланаваная маштабная мадэрнізацыя ААТ «Магілёўхімвалакно»: капітальныя выдаткі праекта ацэньваюцца амаль у 200 млн еўра. На глабальных рынках хімічных валокнаў канкурэнцыя каласальная. Пашырэнне ўнутранага рынку, несумненна, зніжае збытавыя рызыкі нашых прадпрыемстваў. Але попыт фарміруюць нашы спажыўцы – усё залежыць ад іх», – адзначыў Ігар Ляшэнка. Паводле яго слоў, «Белнафтахім» цалкам задавальняе патрэбы лёгкай прамысловасці ў прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствамі канцэрна, але ў Беларусі рэалізуецца толькі 16% хімічных валокнаў і нітак.
Ігар Ляшэнка падкрэсліў, што сёння канцэрн у большай ступені пагружаны ў распрацоўку інвестыцыйных і інавацыйных стратэгій развіцця і галіны, і прадпрыемстваў. «Цэнтралізуем продаж прадукцыі на пляцоўцы нашага Беларускага нафтавага гандлёвага дому. Прыйшла плеяда маладых таленавітых менэджэраў, якія на парадак эфектыўнейшыя за папярэдняе пакаленне. Зараз распрацоўваем сістэму цэнтралізаваных закупак для прадпрыемстваў канцэрна. Праект патрабуе пэўнага часу і некаторых змен у заканадаўстве», – сказаў ён.
Старшыня канцэрна адзначыў, што «Белнафтахім» экспартуе прадукцыю ў 113 краін, імпартуе – з 77. «Фактычна працуем на сусветным рынку. Таму даводзіцца адпавядаць міжнародным стандартам. У частцы камерцыйнага продажу цалкам інтэграваны ў сусветны рынак, інакш не змаглі б 70% сваёй прадукцыі рэалізоўваць за мяжой», – сказаў Ігар Ляшэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24