Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны. Кіраўнік рэгіёна цёпла павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са святамі, і, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя, уручыў у падарунак ад аблвыканкама шпіталю сертыфікат на набыццё сучаснага медыцынскага апарата для аператыўнага абследавання крыві. Грашовыя сертыфікаты на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстанове аховы здароўя паднесла таксама кіраўніцтва горада Магілёва, абласная грамадская арганізацыя ветэранаў, Фонд міру, Чырвоны Крыж, «Белая Русь». Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі найлепшыя творчыя калектывы і выканаўцы абласнога цэнтра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая