Дзень Перамогі адзначылі ў Магілёве. Свята пачалося 9 мая на плошчы Леніна ўрачыстым маршам вайсковых часцей Магілёўскага воінскага гарнізона і працягвалася тэатралізаваным шэсцем-парадам па вуліцы Першамайскай «Вялікая Перамога шчаслівага мая» з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі. Завяршылася мерапрыемства на плошчы Славы ўрачыстым мітынгам і тэатралізаваным канцэртам «Нязгасная памяць пакаленняў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая