Урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылася 12 мая ў Магілёве. Найлепшым журналістам і выданням – пераможцам рэгіянальнага конкурсу сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2016 год – першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда ўручыў ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Больш за 60 журналістаў, спецыялістаў і калектываў рэдакцый былі заахвочаны ганаровымі граматамі і падзякамі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Савета дэпутатаў, абласных упраўленняў УУС і МНС, рэгіянальных аддзяленняў грамадскіх арганізацый, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая