У Магілёўскай вобласці 12 мая выбралі найлепшую шматдзетную сям’ю. Конкурс прайшоў у Палацы культуры вобласці. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 25 сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей. Каманды прадставілі гісторыю свайго роду, сямейныя традыцыі, паказалі актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сям’і, захапленні, поспехі, дасягненні. Па выніках мерапрыемства пераможцай прызнана сям’я Сокал з Глуска, якая прадставіць наш рэгіён на рэспубліканскім конкурсе «Сям’я года». Другое месца падзялілі сям’я Ганчарова з Кастрычніцкага раёна горада Магілёва і сям’я Каралько з Клімавіцкага раёна. Трэцяе месца – за сем’ямі Гамульскіх (Асіповіцкі раён), Лаўнікавых (Ленінскі раён горада Магілёва) і Алісеенка (Бабруйскі раён). Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі ганаровыя граматы і падарункі. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч ўручыў ордэны Маці пяці шматдзетным маці Прыдняпроўскага краю.
Фота ўласныя і mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая