Прэс-тур прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў Краснапольскі раён адбыўся 17 мая. Галоўная тэма візіту – развіццё рэгіёна ў межах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
Журналісты пабывалі ў ДЛГУ «Краснапольскі лясгас», наведалі ТДА «Спиллхард», прыватнае прадпрыемства «Лескурсінвест», сялянскую фермерскую гаспадарку «Зямцоў Ю. Ф.». Для ўдзельнікаў прэс-тура арганізавалі экскурсію ў аграгарадок Пачэпы, дзе яны даведаліся пра рэалізацыю праекта Глабальнага экалагічнага фонда «Зялёная эканоміка – рэінвестыцыі ў развіццё вёскі» ў Пачэпаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа. Пра метады далучэння насельніцтва да здаровага ладу жыцця прадстаўнікам СМІ расказалі ў мясцовым фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Карэспандэнтаў таксама азнаёмілі з экспанатамі Краснапольскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і жыватворнай крыніцай прарока Іаана Хрысціцеля Прадцечы ў в. Мхінічы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая