У Любужскім лесапарку Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж правёў Дзень здароўя. У спартыўным свяце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек – выкладчыкі і студэнты 1-2 курсаў навучальнай установы. Мерапрыемствы пачаліся з маштабнага танцавальнага флэш-мобу. Затым каманды спаборнічалі ў пятнаццаці конкурсах. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая