Чацвёрты рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» адбыўся 20 мая ў Касцюковіцкім раёне. На свята прыехалі госці з Магілёўскай вобласці, а таксама розных куткоў Беларусі, Бранскай вобласці Расіі. Арганізатары задзейнічалі пяць пляцовак для правядзення мерапрыемстваў фестывалю: амфітэатр, гарадскі сквер, гісторыка-культурны аб’ект «Пісьмянкоў луг», раённы цэнтр культуры, мясцовую дзіцячую школу мастацтваў. Тут прайшлі конкурсы аўтарскай песні, паэзіі, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, літаратурных выстаў. Праграмай была запланавана дэманстрацыя музейнай экспазіцыі «Літаратурная спадчына Касцюкоўшчыны», выстава дзіцячых малюнкаў «Вобразы мілыя роднага краю», святочная канцэртная праграма «Галасы Прыдняпроўя». Госці змаглі наведаць канцэрт сталічнага ансамбля «Гуляй Бульбаш», тэатральную пляцоўку «У далонях маёй Беларусі», дзе выступілі найлепшыя аматарскія тэатральныя калектывы рэгіёна.
Фота прадастаўлены рэдакцыяй раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая