Рус Бел Eng 中文

У Шклоўскім раёне ў 2017 годзе газіфікуюць з дзяржпадтрымкай 216 домаўладанняў

У Шклоўскім раёне ў 2017 годзе годзе газіфікуюць з дзяржпадтрымкай 216 домаўладанняў. Пра гэта паведаміў сёння ў райвыканкаме падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім генеральны дырэктар РУП «Магілёўаблгаз» Аляксей Кушнарэнка.

У лік такіх трапілі і 23 домаўладанні таварыства «Любінічы-плюс» Славенскага сельсавета, прадстаўнікі якога сёння звярнуліся па дапамогу да губернатара па пытанні змяншэння кошту газіфікацыі. Па словах тых, хто звярнуўся, з 23 членаў кааператыва палова пенсіянераў, якім, як і астатнім грамадзянам, няпроста будзе адшукаць для аплаты больш Вr 132,8 тыс. (па Вr 1733 з кожнага членаа кааператыва). Гэта 30% ад поўнага кошту работ.

Уладзімір Даманеўскі даручыў разгледзець усе магчымасці патаннення будаўніцтва ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, каб дапамагчы грамадзянам. На яго думку, перш за ўсё неабходна правесці сход з жыхарамі аграгарадка Любінічы і пераканаць іншых людзей прыняць удзел у газіфікацыі сваіх домаўладанняў. Толькі за кошт павелічэння колькасці членаў кааператыва можна будзе значна знізіць кошт работ. Таксама неабходна разгледзець магчымасць газіфікацыі ведамаснага жылля мясцовай гаспадаркай ЗАТ «Амкадор-Шклоў». Акрамя таго, трэба праінфармаваць людзей пра магчымасць атрымання крэдытных сродкаў пад газіфікацыю з доўгай растэрміноўкай плацяжоў.

Што тычыцца пенсіянераў, губернатар парэкамендаваў разгледзець магчымасць раённага бюджэту і арганізацый, дзе яны працавалі раней, аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Ён даручыў на працягу двух тыдняў дэталёва вывучыць зварот членаў кааператыва «Любінічы-плюс» і прыняць узважанае рашэнне.

Па інфармацыі Аляксея Кушнарэнкі, у Магілёўскай вобласці ў бягучым годзе работы па газіфікацыі жылфонду правядуць 189 кааператываў: 82 цалкам за кошт сродкаў грамадзян і 107 з дзяржпадтрымкай. Усяго ў рэгіёне на чарзе па газіфікацыі эксплуатуемага жылога фонду стаіць 506 кааператываў, з іх 25 – у Шклоўскім раёне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая