У Магілёве 25 мая стартаваў III Абласны форум маладых журналістаў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел карэспандэнты друкаваных выданняў, радыё і тэлебачання ва ўзросце да 31 года, студэнты МДУ імя А. А. Куляшова, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Журналістыка». Гасцямі форуму сталі аўтарытэтныя медыяэксперты. Адкрыўся форум пленарным пасяджэннем, дзе маладыя журналісты расказалі пра перспектывы развіцця інфармацыйнай прасторы вобласці, пра ўзаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання са сродкамі масавай інфармацыі, прафесійную этыку, адказнасць, сучасныя падыходы ў рабоце рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая