Спартыўна-тэатралізаваным прадстаўленнем адзначылі 26 мая свята апошняга званка на факультэце фізвыхавання МДУ імя А.А.Куляшова. У масавым мерапрыемстве было задзейнічана звыш 500 студэнтаў і выхаванцаў ДЮСШ горада. Гледачы змаглі ўбачыць выступленні гімнастаў, гіравікоў, акрабатаў, лыжнікаў, прадстаўнікоў гульнявых відаў спорту і інш. Завяршылася ўрачыстасць флэш-мобам, дзе хлопцы пасля іскрамётнага танца выстраіліся ў лічбу 750 – юбілейную дату Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая