Гарадское мерапрыемства “Вальс выпускнікоў”, прысвечанае 750-годдзю Магілёва, адбылося на плошчы Славы 30 мая. У маштабным свяце апошняга званка прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада. Для іх арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму з інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Самым відовішчным стаў танцавальны блок. Першы флэшмоб «У рытме вальса» закруціў у танцы 50 пар выпускнікоў горада. Пасля ўдзелу ў парадзе таксама вальсавалі магілёўскія кадэты з выхаванкамі студыі «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст». Далей ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі эстрадны флэшмоб «Новае пакаленне», які выканалі больш за 100 школьнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая