Тром кампаніям Магілёўскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, у 2017 годзе годзе кампенсуюць з бюджэту частку працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2017 года № 428, як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
ААТ пакрыюць працэнты ”Бабушкина крынка” – кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” (у частцы філіяла “Мсціслаўскі”), ААТ “Ольса”, ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў”.
Пакрыццё будзе ісці за кошт сродкаў, што прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры і накіроўваюцца на развіццё высокаэфектыўных вытворчасцяў. Сродкі, якія выдзяляюцца юрыдычным асобам у адпаведнасці з пастановай, выкарыстоўваюцца імі ў 2017-2018 гадах для рэалізацыі інвестпраектаў.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам, па прапановах якіх прымаецца рашэнне аб прадастаўленні юрыдычным асобам дзяржпадтрымкі ў адпаведнасці з пастановай, даручана забяспечыць кантроль за рэалізацыяй імі інвестыцыйных праектаў, і прадстаўленне ў Міністэрства эканомікі да 25 лютага 2018 года інфармацыі аб ходзе іх рэалізацыі, Міністэрству эканомікі сумесна з Міністэрствам фінансаў да 5 сакавіка 2018 года трэба будзе прадставіць у Савет Міністраў аналітычную інфармацыю аб ходзе рэалізацыі гэтай пастановы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24