Семінар-нарада па пытаннях арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы пажараў у экасістэмах, ліквідацыі ўзгаранняў, у тым ліку і ў зонах радыяцыйнага забруджвання, захаванне бяспекі жылога сектара і аб’ектаў арганізацый у летні пажаранебяспечны перыяд адбыўся 7 ліпеня ў Чэрыкаве. Удзельнікамі мерапрыемства сталі намеснікі старшыняў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, дырэктары лесагаспадарчых устаноў, начальнікі гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці. Яны наведалі ДЛГУ «Чэрыкаўскі лясгас», дзе агледзелі наяўнае абсталяванне, інвентар і тэхнічныя сродкі для тушэння лясных і тарфяных пажараў, агітацыйна-прафілактычныя супрацьпажарныя матэрыялы, а таксама азнаёміліся з сістэмай аператыўнай ацэнкі сітуацыі пры ліквідацыі ўзгаранняў і надзвычайных сітуацый у лясным фондзе, сістэмай відэаназірання за пажарным становішчам, арганізацыяй сувязі з падначаленымі і ўзаемадзейнымі падраздзяленнямі. У ПАВЧ-1 Чэрыкаўскі РАНС удзельнікі нарады прадэманстравалі метады тушэння пажараў у экасістэмах.
Фотаматэрыялы прадастаўлены рэдакцыяй газеты "Веснік Чэрыкаўшчыны"
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая