Цэнтр кітайскай мовы і культуры адкрыўся сёння на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, як паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Цяпер ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць заняцца вывучэннем кітайскай мовы з дапамогай выкладчыка-валанцёра і бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі Паднябеснай праз знаёмства з кітайскай каліграфіяй, мастацтвам Цзяньчжу. Магіляўчане таксама змогуць больш даведацца аб шэдэўрах кітайскага кінематографа, навучыцца розным відам кітайскага танца і прафесійнаму выканню кітайскіх песен.
«Рэалізацыя гэтага праекта з’яўляецца вынікам больш за двухгадовага цеснага супрацоўніцтва Магілёва з кітайскім Нанкінам. Дзякуючы дамове аб усталяванні партнёрскіх зносін паміж гэтымі гарадамі, а таксама падпісанню мемарандума аб узаемаразуменні паміж універсітэтам і Інстытутам Сяачжуан у 2014 годзе на базе магілёўскай ВНУ упершыню пачалі працу курсы па вывучэнні кітайскай мовы. Іх выпускнікамі сталі больш за сто чалавек», – сказалі ў ВНУ.
У цэнтры ўжо сабраныя тры навучальныя групы, якія пройдуць 120-гадзінны курс вывучэння мовы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59