Падпісанне дакументаў аб перадачы Магілёўскай вобласці двух электробусаў адбылося ў кітайскім горадзе Чжу Чжоу. У цырымоніі прымалі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і магілёўская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Віктарам Некрашэвічам. Кітайскія партнёры прынялі рашэнне перадаць сучасныя транспартныя сродкі ў падарунак да 750-годдзя Магілёва. Па словах намесніка старшыні камітэта эканомікі Паўла Марыненкі, падчас візіту ў кітайскую правінцыю Хунань прадстаўнікі нашага рэгіёна таксама наведалі прадпрыемства, дзе рыхтуецца да адпраўкі на Магілёўшчыну восем індывідуальных жылых дамоў. Па выніках візіту стала вядома, што восенню ў Паднябеснай больш шырока пазнаёмяцца з прадукцыяй Прыдняпроўскага краю. Плануецца, што ў кастрычніку ў Хунань адправіцца цэлы эшалон з таварамі пад маркай “Зроблена на Магілёўшчыне”.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая