Распашонкі-абярэгі з нацыянальным арнаментам атрымалі ў падарунак нованароджаныя магіляўчане. У радзільні гарадской бальніцы хуткай дапамогі стартавала акцыя «Падары нованароджанаму вышыванку». Маладых маці і маленькіх грамадзян, якія нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, віншавалі са з’яўленнем на свет актывісты БРСМ і валанцёры маладзёжнага руху “Добрае Сэрца”. Працягнецца патрыятычны праект да 3 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая