Урачыстая цырымонія адкрыцця фінальных спаборніцтваў XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў адбылася 16 чэрвеня ў абласным цэнтры. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр адукацыі Ігар Карпенка. Спаборніцтвы праходзяць на Магілёўшчыне з 8 па 23 чэрвеня. У іх прымаюць удзел больш за 2,5 тыс. юных спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У праграму ўключаны 21 летні від спорту, з іх 19 – алімпійскіх, а таксама шашкі і шахматы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая