Бялыніцкі філіял ААТ «Бабушкина крынка» 21 чэрвеня наведаў генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Юрый Казіятка, вядучыя тэлеканала Вольга Бурлакова, Сяргей Манько, былы саліст ансамбля “Песняры” Валерый Скаражонак, кампазітар Эдуард Ханок, старшыня абласнога аддзялення СПБ Аляксандр Казека, намеснік дырэктара «Бабушкиной крынки» па ідэалагічнай рабоце Святлана Сташэўская. Дырэктар філіяла Тамара Галёта правяла для гасцей змястоўную экскурсію па прадпрыемстве, расказала аб тэхналогіі вытворчасці сыроў, аб умовах, створаных для работнікаў. Затым у актавай зале Юрый Казіятка расказаў пра перспектывы турыстычнай галіны ў Беларусі і звярнуў увагу, што ў Бялыніцкім раёне таксама шмат цікавых месцаў для наведвання турыстамі. Навучэнцы Бялыніцкага МЦ “Ветразь” прачыталі творы беларускіх аўтараў у межах творчага праекта «Жывая класіка», які падтрымлівае СТВ. Затым выступілі артысты – Валерый Скаражонак і Эдуард Ханок. Іх віталі бурнымі апладысментамі. Упершыню на прадпрыемстве адбыўся такі імправізаваны канцэрт і цёплыя зносіны артыстаў і гледачоў.
Матэрыялы прадастаўлены рэдакцыяй газеты “Зара над Друццю”
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая