Традыцыйная акцыя «Звон смутку» адбылася 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Пачалося мерапрыемства з ускладання кветак да капліцы, мітынгу-рэквіема, у якім прынялі ўдзел каля 400 чалавек – прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, ветэраны, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты. Яны ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых на палях бітваў салдат, закатаваных у няволі вязняў фашысцкіх канцлагераў, старых, жанчын і дзяцей. У гонар тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду, айцец Сергій зрабіў памінальную літыю. Да пачатку мерапрыемства жадаючыя змаглі напісаць лісты пераможцам Вялікай Айчыннай вайны. Трохвугольнікі перададуць Магілёўскаму абласному савету ветэранаў. Падчас акцыі была арганізавана работа палявой кухні, дзе частавалі гарачай гарбатай. Дабрацца да месца правядзення акцыі «Звон смутку» можна было на спецыяльна арганізаваных аўтобусах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая