Дваццаць восьмая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбылася 22 чэрвеня ў Магілёўскім раёне. На прыкладзе прыватных прадпрыемстваў ўдзельнікі сесіі разгледзелі пытанне прыцягнення інвестыцый як найважнейшага інструмента павышэння занятасці насельніцтва і дасягнення росту эканомікі рэгіёна. Адбыліся экскурсіі і азнаямленне з вытворчымі працэсамі ПВУП «Газасілікат», ПВГУП «Стальная лінія», ТАА «Кампанія Саніт», СТАА «Чызмайстар». Дэпутаты таксама наведалі Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага, дзе прайшло пленарнае пасяджэнне па вышэйадзначанай тэматыцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая