Урачыстае закрыццё XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў адбылося 23 чэрвеня ў магілёўскім СК “Алімпіец”. Пераможцай спаборніцтва ў агульнакамандным заліку стала зборная Гродзенскай вобласці. Другое месца заняла дружына Магілёўскай вобласці, трэцяе – Гомельскай. Былі названы таксама каманды-пераможцы рэспубліканскай спартакіяды па летніх відах спорту. П’едэстал тут выглядаў ідэнтычна. Пераможцам і прызёрам уручылі дыпломы і кубкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая