Марыя Магільная, якая прадстаўляе Беларусь на XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2017”, стала ўладальніцай Гран-пры.

Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў адбыліся сёння ў канцэртнай зале “Віцебск”. Як адзначыла ў сваёй прамове старшыня журы спявачка Варвара, кожнага з гэтых юных артыстаў ужо можна назваць прафесіяналам сваёй справы, і ў іх наперадзе яшчэ шмат перамог. Яна падзякавала дзяцей, іх бацькоў, педагогаў за праведзеную каласальную працу, а таксама пахваліла выдатную рэжысуру ўсяго свята, задзейнічаных артыстаў і танцораў.
А затым наступіў самы хвалюючы момант – уручэнне ўзнагарод. Зрэшты, абвешчаная ўладальніца Гран-пры пакуль здавольвалася толькі віншаваннямі і апладысментамі. Сам спецыяльны прыз Марыя Магільная атрымае сёння ўвечары на ўрачыстым адкрыцці «Славянскага базару» ў Летнім амфітэатры з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дзяўчынка выканае песню на адной сцэне з вядомымі артыстамі – гэта яшчэ адна ўзнагарода, акрамя дыплома ўладальніка Гран-пры і $ 5 тыс.
Між тым лаўрэатам першай прэміі (грашовы прыз $ 3 тыс.) стаў Эрык Мкртчан з Арменіі. Другую прэмію і $ 2 тыс. падзялілі Сесіл з Балгарыі і Ержан Максім з Казахстана, а трэцюю прэмію і $ 1 тыс. – расіянка Кацярына Крэтава і македонка Марыя Спасоўска. Традыцыйна былі ўручаны і спецыяльныя прызы Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі – іх ўладальніцамі сталі канкурсанткі з гэтых краін. Акрамя таго, спецпрызы ад журы атрымалі прадстаўнікі Македоніі, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Кыргызстана, Ізраіля, ЗША, Грэцыі, Літвы.
Як распавяла Марыя Магільная, яна марыла трапіць на вакальны конкурс «Славянскага базару ў Віцебску», паколькі ён для ўсіх яго ўдзельнікаў становіцца трамплінам. Дзяўчынка таксама двойчы ўдзельнічала ў адборах на дзіцячае «Еўрабачанне» і не губляе надзею стаць лепшай сярод прэтэндэнтаў на паездку на гэты міжнародны конкур.
Марыі Магільнай 12 гадоў, вакалам яна займаецца з 4-гадовага ўзросту. Дзяўчынка таксама вучыцца іграць на фартэпіяна на працягу 6 гадоў, у дзяцінстве займалася народнымі танцамі. Паколькі Маша часты ўдзельнік розных конкурсаў, а гэта азначае частыя раз’езды і вялікую колькасць часу на падрыхтоўку, дзяўчынка прывыкла выконваць сваю працу хутка і якасна. Гэта датычыцца і вучобы ў гімназіі, дзе яна добра спраўляецца з праграмай.
Марыя любіць пісаць песні, у гэтым ёй дапамагае педагог. Юная зорачка займаецца ў арт-студыі «Анёлы дабра» ў Магілёве. Сваю будучыню спадзяецца звязаць з кіно. «Мару стаць актрысай, якая спявае і танчыць», – сказала яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31