Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу падпісалі тры пагадненні аб дзелавым супрацоўніцтве. Зацвярджэнне дакументаў адбылося сёння на афіцыйнай сустрэчы старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дэлегацыі правінцыі Цзянсу, якую ўзначаліў віцэ-губернатар Ма Цюлінь.

Мемарандум паміж Крычаўскім райвыканкамам і Цзянсускай карпарацыяй па замежным супрацоўніцтве (JOC) прадугледжвае стварэнне сумеснага прадпрыемства па вырошчванні грыбоў (шампіньёнаў, шыітаке, вешанкі і інш.). Для арганізацыі вытворчасці былі абраныя памяшканні на тэрыторыі перадыслацыраванай вайсковай часці ў г.Крычаў-2.

Праект прадугледжвае будаўніцтва офіснага будынка, цяпліцы з аўтаматычнай сістэмай рэгулявання тэмпературы паветра, перапрацоўчага цэха і транспартна-лагістычнага комплексу з цэхам ўпакоўкі грыбоў. На новым прадпрыемстве плануецца стварыць каля 100 працоўных месцаў. Прадукцыйнасць прадпрыемства складзе ад 3 тыс. т. да 5,7 тыс. т. прадукцыі ў год. У першую чаргу грыбы плануецца пастаўляць на кітайскі рынак, а таксама закрываць унутраныя патрэбы Беларусі.

Дарэчы, у Крычаўскім раёне з’явіцца яшчэ адно прадпрыемства з кітайскімі інвестыцыямі. Тут зарэгістравалася ТАА «Шаўковы шлях аўто». Прадпрыемства будзе займацца вытворчасцю запчастак для легкавых аўтамабіляў.

Пратакол аб стратэгічным супрацоўніцтве з дырэктарам ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» Уладзімірам Латыгоўскім падпісаў віцэ-прэзідэнт Цзянсускай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве (JOC) Ван Юаньцзень. Бакі будуць ствараць сумеснае прадпрыемства «ТАА Хуамэй мясакамбінат» па пастаўках на кітайскі рынак ялавічыны.

Так, на пляцоўцы двух паверхаў невыкарыстоўваемага будынка «Магілёўскі мясакамбінат» з’явіцца ўчастак па раздзелцы (абвалцы, жылоўцы) мяса ялавічыны на касцях, яго ўпакоўка і замарозка. «Калі сумеснае прадпрыемства дакажа сваю эфектыўнасць, то ў перспектыве мы прадугледжваем магчымасць інвеставання ў будаўніцтва комплексаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы і іншыя праекты», – адзначыў Ма Цюлінь.

Развіццю турыстычнага супрацоўніцтва паспрыяе пагадненне паміж упраўленнем спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і адным з лідараў у Кітаі па аказанні турыстычных паслуг –карпарацыяй TUNIU. У прыватнасці, бакі маюць намер распрацоўваць прывабныя маршруты, арганізоўваць туры па інтарэсах (культурныя, адукацыйныя, паляванне) і інш. Чэрпаць інфармацыю пра славутасці Прыдняпроўскага краю турысты Паднябеснай змогуць са спецыяльнага даведніка на кітайскай мове.

Перспектыўным напрамкам для правядзення вольнага часу могуць стаць экатуры, як падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі. Пасяліўшыся ў беларускай глыбінцы, кітайскія хлопцы не толькі бліжэй пазнаёмяцца з нашай прыродай, але і набудуць навыкі вядзення сельскай гаспадаркі. Яны даведаюцца, як з’яўляецца малако, пячэцца хлеб, гатуюцца дранікі. У жыхароў КНР могуць выклікаць цікавасць багатыя беларускія традыцыі і народныя промыслы.

«У 2-3 найбліжэйшыя гады ў развіцці турызму паміж нашымі краінамі адбудзецца пералом, і мы спадзяёмся, што жыхары Кітая будуць актыўна прыязджаць да нас, каб правесці свой адпачынак, – падкрэсліў губернатар. – Упэўнены, што моўны бар’ер не будзе перашкодай, каб ісці да вызначаных мэтаў».

Уладзімір Даманеўскі і Ма Цюлінь абмеркавалі і іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія тычацца нафтахіміі, будіндустрыі, машынабудавання, вытворчасці альтэрнатыўнай энергетыкі, сельгаспрадукцыі і інш. Бакі дамовіліся па выніках візіту стварыць сумесную рабочую групу і выпрацаваць падыходы да рэалізацыі назначаных напрамкаў супрацоўніцтва. Гэта дапаможа выйсці на канкрэтныя дамоўленасці па новых сумесных праектах пры наведванні Кітая Магілёўскай дэлегацыяй гэтай восенню.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка