Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 12 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў адзінаццаты раз.
Гасцей мерапрыемства чакае тэатралізаванае прадстаўленне ля скульптурнай кампазіцыі «Шклоўскі агурок». У гарадскім парку можна будзе прыняць удзел у кірмашы-продажы гародніны летняга ўраджаю, прадэманстраваць уменні ў падрыхтоўцы эксклюзіўных кулінарных страў і закатак з агуркоў і не толькі.
Падчас свята традыцыйна адбудзецца продаж сувенірнай прадукцыі, выстава тэхнікі па апрацоўцы сельскагаспадарчых падворкаў і інш.
Для тых, хто захапляецца фатаграфіяй, рэдакцыя раённай газеты “Ударны фронт” абвясціла фотаконкурс «Агурочны волат». Арыгінальныя здымкі з гэтай гароднінай жыхары Шклоўшчыны могуць дасылаць на адрас электроннай пошты: gazeta@shklovinfo.by да 10 жніўня. Работы будуць размешчаны ў групе “Навіны Шклоўшчыны” ў раённай газеце “Ударны фронт” у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў творчага спаборніцтва адбудзецца на свяце Агурка. Акрамя гэтага, будуць падведзены вынікі конкурсу «Ода аб агурку» на самую лепшую песню, верш і прыпеўку.
Дарэчы, скульптурная кампазіцыя «Шклоўскі агурок» з’явілася ў райцэнтры ў 2007 годзе ў падтрымку свята. Устанавілі яе каля Дома культуры насупраць гарадскога рынку. Гэта ўсмешлівы агурок у гальштуку-матылю, у адной руцэ трымае кошык з агуркамі, а ў другой – агурочную кветку. Галаву персанажа замест шапкі пакрывае вялікі ліст, які ахоўвае ад сонца. Аўтар незвычайнага твора – вядомы скульптар з Магілёва Андрэй Вараб’ёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка