Установы адукацыі Магілёва зменяць у новым навучальным годзе час пачатку заняткаў. Пра гэта паведаміла сёння на пасяджэнні гарвыканкама начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Ірына Новікава.
Ва ўстановах адукацыі, якія працуюць у адну змену, заняткі будуць пачынацца ў 9.00, у дзве змены – у 8.30. Там, дзе колькасць навучэнцаў перавышае 1100 чалавек, заняткі будуць пачынацца ў 8.15. «Мы таксама арганізуем працу з дзецьмі, якія будуць прыходзіць у школу ў больш ранні час», – заўважыла Ірына Новікава.
У ліку іншых новаўвядзенняў Ірына Новікава назвала змену навучальных праграм, яны стануць больш практыка-арыентаванымі, будзе выключана дубліраванне блізкіх тэм, аптымізаваны аб’ём дамашніх заданняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59