Дзіцячая міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём з’явіцца ў Клічаве да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.
Паводле слоў суразмоўцаў, пляцоўка знаходзіцца ў двары дома па вул. Бабруйскай, 1. Цяпер тут вядуцца работы па яе ўладкаванні. «Для горада з колькасцю крыху менш за 7,5 тыс. жыхароў такі сацыяльны аб’ект – сапраўды значная падзея, – заўважылі суразмоўцы. – Гэта першая спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём у Клічаве. На ёй змогуць гуляць дзеці ў любы час, а доступ будзе цалкам вольным для кожнага жадаючага дзіцяці».
Будаўніцтва такіх спартыўных аб’ектаў было ініцыявана некалькі гадоў таму СТАА «НТС» (праваўладальніка гандлёвага знака «Родная старана») і асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола». Праект прадугледжвае будаўніцтва на працягу 5 гадоў у Беларусі 118 міні-футбольных палёў круглагоднага выкарыстання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую