Рус Бел Eng 中文

Аграрыі Магілёўскай вобласці пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа

Аграрыі Магілёўскай вобласці 20 жніўня пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. У агульны каравай рэгіёна адправілася 1005,4 тыс. т. збожжа, як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Першымі ў рэгіёне адразу два экіпажы камбайнаў ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Магілёўскага раёна ў складзе Уладзіміра і Вадзіма Корсакаў, Уладзіміра Мельнікава і Аляксея Макосава намалацілі звыш 5 тыс. т. збожжа. Столькі ж перавезлі ад камбайнаў кіроўцы гэтага сельгаспрадпрыемства Юрый Манкевіч і Лангуры Хасія. 

Паводле дадзеных на раніцу 21 жніўня, Магілёўская вобласць прыбрала з палёў практычна ўвесь ураджай – 93%. У рэгіёне абмалочана 294,6 тыс. га культур. Сабрана 1045,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,5 ц/га. Апошні паказчык на жніве-2017 вышэйшы за мінулагодні на 2,6 ц/га.

Кіраўскі і Бабруйскі раёны прыбралі ўжо 100% збожжавага кліна. На працягу дня з працай плануюць справіцца аграрыі Клічаўскага, Асіповіцкага і Круглянскага раёнаў, дзе абмалочана па 99% плошчаў, Крычаўскага – 98%, Касцюковіцкага – 97%, Чавускага – 96%, Дрыбінскага, Краснапольскага – па 94%. У цэлым практычна ўсе рэгіёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 90-працэнтны рубеж па ўборцы збожжавых культур.

Па ўраджайнасці найлепшыя вынікі дэманструюць хлебаробы Шклоўскага (58,9 ц/га), Круглянскага (50,9 ц/га), Магілёўскага (42 ц/га) і Горацкага (41,7 ц/га) раёнаў.

Фото - БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая