Гаспадаркі Магілёўскай вобласці першымі ў краіне выканалі дзяржзаказ па збожжы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ААТ «Магілёўхлебапрадукт».
Згодна з аператыўнымі звесткамі, на камбінаты хлебапрадуктаў вобласці ў лік дзяржзаказу дастаўлена 156 тыс. т. збожжа, што складае 100% да плана.
Жніво ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да завяршэння. Аграрыі рэгіёна прыбралі з палёў 79% новага ўраджаю. У рэгіёне абмалочана 256 тыс. га культур. Сабрана больш за 901 тыс. т. збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,2 ц/га.
Па тэмпах ва ўборачнай лідзіруе Кіраўскі раён, дзе ўбрана 96% збожжавага кліна. Па ўраджайнасці найлепшыя вынікі дэманструюць хлебаробы Шклоўскага (58,9 ц/га), Круглянскага (50 ц/га), Горацкага (41,5 ц/га) і Магілёўскага (40 ц/га) раёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24