Шклоўскі раён першы ў Магілёўскай вобласці перасягнуў 100-тысячны паказчык намалоту збожжа, як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле дадзеных на раніцу 17 жніўня валавы збор збожжа ў раёне перавысіў 101 тыс. т. пры сярэдняй ураджайнасці 52,5 ц/га. Апошні паказчык на працягу ўсёй уборачнай з’яўляецца самым высокім у рэгіёне. Найбольш важкі ўклад у агульны каравай унеслі ААТ «Александрыйскае», «Гавяды-Агра», ЗАТ «Амкадор-Шклоў», СП «Газавік-Сіпакова». На жніве збожжавых і зернебабовых культур на Шклоўшчыне занята 94 камбайны і 13 машын на адвозцы збожжа.
У раёне 9 камбайнерскіх экіпажаў-тысячнікаў і адзін – трохтысячнік. Паказчык у 1 тыс.т. збожжа перасягнулі 5 кіроўцаў. Па адным чалавеку перавезлі ад камбайнаў дзве, тры і чатыры тыс.т. збожжа. Не адно дасягненне не застаецца незаўважаным. Найлепшых працаўнікоў ўшаноўваюць прама на полі, уручаюць прэміі, падарункі, дыпломы і падзякі. Тэхніка лідараў адзначаецца спецыяльнымі вымпеламі і сцяжкамі.
Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да завяршэння. Аграрыі рэгіёна ўбралі з палёў 74% новага ўраджаю. У рэгіёне абмалочана 239 тыс. га культур. Сабрана 840 тыс. т. збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,1 ц/га. Апошні паказчык на жніве-2017 вышэйшы за мінулагодні на 2,2 ц/га.
Па тэмпах ва ўборачнай лідзіруе Кіраўскі раён, дзе ўбрана 95% збожжавага кліну. Аграрыі Клічаўскага раёна абмалацілі 90%, Бабруйскага – 89%, Асіповіцкага – 80%, Круглянскага – 78%, Крычаўскага і Краснапольскага – па 77%. У цэлым практычна ўсе рэгіёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 60-працэнтны рубеж па ўборцы збожжавых культур.
Па ўраджайнасці найлепшых вынікаў, акрамя Шклоўскага, дэманструюць хлебаробы Круглянскага (50 ц/га), Горацкага (41,2 ц/га) і Магілёўскага (40 ц/га) раёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка