У Магілёўскай вобласці трохтысячны паказчык намалоту і перавозкі збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў і два кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (Магілёўскі раён).
Першымі ў рэгіёне 3 тыс. т ўраджаю сабралі старшы камбайнер Уладзімір Мельнікаў і камбайнер Аляксей Макосаў, а таксама экіпаж вядомай у раёне дынастыі камбайнераў бацькі і сына Корсакаў. Сярод кіроўцаў вызначыліся Юрый Манкевіч і Лангуры Хасія. Гэта другое значнае дасягненне працаўнікоў «Зары» ў гарачы час: у скарбонцы перамог – лідарства па намалоце і адвозцы 2 тыс. т. збожжа.
Ушанаванне перадавікоў адбылося з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, мясцовай выканаўчай улады, абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ім уручылі дыпломы, грашовыя прэміі, прафсаюзную атрыбутыку.
Паводле дадзеных на раніцу 14 жніўня, Магілёўская вобласць прыбрала з палёў больш за палову ўраджаю – 58%. У рэгіёне абмалочана 187 тыс. га культур. Сабрана 655 тыс. т. збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35 ц/га. Апошні паказчык на жніве-2017 вышэйшы за мінулагодні на 2,3 ц/га.
Па тэмпах ва ўборачнай лідзіруе Кіраўскі раён, дзе ўбрана 84% збожжавага кліну. Аграрыі Бабруйскага і Клічаўскага раёна абмалацілі па 75%, Асіповіцкага – 65%, Крычаўскага – 64%, Круглянскага – 63%. У цэлым практычна ўсе рэгіёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 50-працэнтны паказчык па ўборцы збожжавых культур.
Па ўраджайнасці лепшыя вынікі дэманструюць хлебаробы Шклоўскага (52,5 ц/га), Круглянскага (48 ц/га) і Горацкага (40,7 ц/га) раёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую