Першыя экіпажы-чатырохтысячнікі з’явіліся ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арагнізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.
Прайшло літаральна тры дні пасля ўшанавання экіпажаў камбайнераў і вадзіцеляў-трохтысячнікаў ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Магілёўскага раёна, як перадавікі рэгіёна ўзялі яшчэ больш высокія рубяжы. Увечары 16 жніўня экіпажы камбайнераў Уладзіміра Мельнікава і Аляксея Макосава, а таксама дынастыя камбайнераў бацькі і сына Корсакаў першымі ў вобласці намалацілі 4 тыс. т збожжа. Столькі ж перавезлі вадзіцелі гэтага сельгаспрадпрыемства Юрый Манкевіч і Лангуры Хасія. Аднак лідарства яны ўсё ж саступілі кіроўцу ААТ «Александрыйскі» Шклоўскага раёна – 29-гадоваму Ігару Ерашову. Малады чалавек крыху раней пераадолеў запаветны рубеж і ўжо атрымаў заслужаную ўзнагароду.
Ушаноўваць чатырохтысячнкаў Магілёўскага раёна будуць сёння прама ў полі, каб не адрываць надоўга ад гарачай пары. Аграрыяў павіншуюць прадстаўнікі прафсаюза, кіраўніцтва рэгіёна і гаспадаркі.
Калектыў «Зары» ў ліку лідараў жніва Прыдняпроўскага краю не першы год. Складнікі высокага выніку простыя: штодзённая карпатлівая праца, граматнае стаўленне да зямлі, выкананне тэхналогій вырошчвання збожжавых культур і вопыт пакаленняў. У гэтым годзе ў гаспадарцы трэба будзе ўбраць збожжавыя і зернебабовыя на плошчах больш за 3 тыс. га і атрымаць 22-23 тыс. т. збожжа. На сённяшнюю раніцу работы былі завершаны на 80% плошчаў. Ураджайнасць дасягнула 74,2 ц/га. Гэта другі паказчык сярод гаспадарак на Магілёўшчыне. Больш хлеба з аднаго гектара збіраюць толькі ў «Александрыйскім» – 78 ц/га.
Да вечара ўслед за Шклоўскім 100-тысячны рубеж па намалотах перасягне Магілёўскі раён. Яго сельгаспрадпрыемствы вырасцілі сёлета добры ўраджай збожжа. Сярод самых лепшых, акрамя агракамбіната «Зара», ААТ «Палыкавічы», «Цішоўка», “Магілёўскі лянок”, “Агракамбінат “Усход”, «Фірма “Кадзіна”», філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга», СДП «Авангард».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую