Рус Бел Eng 中文

Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў узнагародзіла перадавікоў уборачнай кампаніі Бялыніцкага раёна

Старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў ушаноўваў перадавікоў уборачнай кампаніі Бялыніцкага раёна. Падзякі і грашовыя прэміі былі ўручаны работнікам СВК «Калгас “Радзіма”» і ААТ “Бялынічы”.

У ліку ўзнагароджаных – экіпаж камбайнераў-двухтысячнікаў Юрыя Зайцава і Віктара Васільева, кіроўца Аляксандр Чайкоўскі, які перавёз больш за 2 тыс. т. збожжа, аператары зернесушыльных комплексаў Дзмітрый Герчук, Вольга Мушкетава, Аляксандр Станкевіч і Сяргей Пракопчык.

Паводле слоў Дзмітрыя Янкова, прафсаюзы вобласці традыцыйна заахвочваюць работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, якія дабіліся найлепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых культур. У 2017 годзе на гэтыя мэты Магілёўскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і абласнымі камітэтамі галіновых прафсаюзаў выдзелена каля Br4 тыс.

Акрамя гэтага, перадавікам уручаюць каштоўныя падарункі, прафсаюзную сімволіку, вымпелы лідараў працоўнага спаборніцтва, майкі і кепкі з лагатыпамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

На думку прафсаюзнага лідара, такая ўвага да чалавека працы з’яўляецца важным стымулам для дасягнення ім добрых вынікаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая