Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку-снежні. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне можна будзе прайсці па рускай, беларускай і замежных мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час) - усяго 15 прадметаў. Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні (у тым ліку за прадастаўленне рашэнняў заданняў тэста для правядзення работы над памылкамі) складае Br7 за адзін прадмет. У РІКВ адзначылі, што аплата ўносіцца праз АРІП.
На сайце інстытута размешчаны пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна зарэгістравацца для ўдзелу ў РТ. У некаторых можна на тэсціраванне зарэгістравацца анлайн, напрыклад, у самім РІКВ, Белдзяржуніверсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
Усяго прадугледжаны тры этапы рэпетыцыйнага тэсціравання. Другі пройдзе ў студзені-лютым, трэці - у сакавіку - красавіку 2018 года. Працэдура РТ, у тым ліку апрацоўка бланкаў адказаў, праводзіцца ў адпаведнасці з тэхналогіяй цэнтралізаванага тэсціравання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31