Байцы магілёўскіх студэнцкіх атрадаў адправіліся сёння ў Клічаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць дапамагаць прыводзіць у парадак сталіцу абласных «Дажынак-2017», як паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ».
Паводле слоў суразмоўцаў, моладзь ўстановіць агароджы ў прыватным сектары па пер.Горкага. Актывісты таксама правядуць дэмантаж тратуарнай пліткі ў цэнтральным парку.
«Рады, што можам унесці невялікі ўклад у добраўпарадкаванне горада, які агульнымі намаганнямі становіцца больш прыгожым, набывае глянец, – адзначылі суразмоўцы. – Прычым гэта не апошні суботнік. Правядзенне яшчэ аднаго запланавана на самы блізкі час».
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» пройдзе ў Клічаве ў канцы верасня. Зараз у раённым цэнтры ідзе вялікі рамонт. Асноўныя сілы сканцэнтраваны на цэнтральнай плошчы, дзе будзе размяшчацца галоўная сцэна “Дажынак”. Вядзецца капітальны рамонт будынкаў Дома культуры і школы мастацтваў, пабудаваных у канцы 1940-х гадоў. Клічаўская ЖКГ пры падтрымцы жыхароў горада добраўпарадкоўвае гарадскі парк. Капітальна рамантуюць 13 жылых дамоў. Асфальтуюць вуліцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую