Цэнтральную вуліцу Клічава чакае рэканструкцыя. Да канца красавіка на плошчы 30-годдзя Перамогі пачнуць дэмантаж тратуарнай пліткі і бардзюрнага каменю, а поўнамаштабная будоўля ў самым сэрцы горада разгорнецца ўжо ў маі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Клічаўскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Ігар Панцялееў.
Паводле слоў суразмоўцы, будуць рэканструяваны будынкі дзіцячай школы мастацтваў і раённага Дома культуры. Унутры першага ўжо ідзе касметычны рамонт. Помнік Уладзіміру Леніну, як і меркавалася, устане паміж будынкамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і дзіцячай школы мастацтваў, а мемарыяльны знак аднясуць да Дошкі гонару, якую таксама маюць намер абнавіць.
Пачаў паволі пераўтварацца гарадскі парк. Тут высадзілі каля 500 кустоў, больш за 50 саджанцаў чырвонага дуба і ліпавую алею. Праца па азеляненні працягнецца. Плануецца высадзіць яшчэ каля 100 туй. Бліжэй да лета месца адпачынку пачнуць упрыгожваць кветкавымі кампазіцыямі. З часам у парку памяняюць дарожкі і ўстановяць лаўкі. Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, які раней збіраліся перанесці, хутчэй за ўсё застанецца на сваім месцы.
У дварах шматкватэрнай жылой забудовы пачынаюць прыбіраць гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя з парушэннем закона.
Па матэрыяле газеты «Сцяг Саветаў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую