Прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Хунань, магчыма, з’явіцца ў Магілёве. З такой прапановай выступіў сёння старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Руслан Страхар на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй на чале з намеснікам дырэктара высокатэхналагічнай прамысловай зоны развіцця горада Чанша правінцыі Хунань Чэнь Дацынам.

Прадстаўніцтва зможа дапамагаць развіваць як ужо існуючыя на тэрыторыі рэгіёна праекты, так і новыя. «Узаемаадносіны Магілёўскай вобласці з кітайскімі партнёрамі развіваюцца імкліва, – падкрэсліў Руслан Страхар. – Пачатак доўгатэрміновых двухбаковых сувязяў паклаў мемарандум аб супрацоўніцтве, а таксама пагадненне аб усталяванні сяброўскіх адносін паміж двума рэгіёнамі. Дамоўленасці азнаменаваны канкрэтнымі прыкладамі». У прыватнасці, на базе магілёўскага завода «Магілёўтрансмаш» паспяхова працуе сумеснае прадпрыемства «Зумліён-МАЗ», заснавальнікамі якога з’яўляюцца кітайская кампанія «Zoomlion» і ААТ «Мінскі аўтамабільны завод». На гэтай пляцоўцы на базе шасі МАЗ арганізавана вытворчасць спецтэхнікі для будаўнічай і камунальнай сфер, у тым ліку аўтакраны, бетоназмяшальнікі, бетонапомпы, аўтавышкі, уборачныя машыны і пажарныя спецмашыны.

На думку Руслана Страхара, такіх праектаў на тэрыторыі Прыдняпроўскага краю можа быць значна больш. У рэгіёна ёсць пакет цікавых прапаноў, якія гатовыя для ўвасаблення ў жыццё. Сярод узаемавыгадных напрамкаў старшыня камітэта эканомікі назваў машынабудаванне, сельскую гаспадарку, вытворчасць прадуктаў харчавання, мінеральных угнаенняў.

Нядрэнныя перспектывы бачыць Руслан Страхар у развіцці ў Магілёўскай вобласці беларуска-кітайскіх тэхналагічных паркаў. У плане эканамічна выгаднага размяшчэння яны могуць з’явіцца як у СЭЗ «Магілёў», якая валодае ільготамі, так і на іншых пляцоўках паўднёвага ўсходу рэгіёна, дзе дзейнічае асобны прэферэнцыйны рэжым па падаткаабкладанні.

У сваю чаргу Чэнь Дацын адзначыў, што ў прамысловай зоны горада Чанша вялікая цікаўнасць да супрацоўніцтва з Магілёўскім рэгіёнам. «Тут можна знайсці шмат пунктаў сутыкнення ў самых розных сферах і ў перспектыве выйсці на рэалізацыю канкрэтных праектаў, – адзначыў ён. – Дастаткова сказаць, што высокатэхналагічная прамысловая зона развіцця горада Чанша займае лідзіруючыя пазіцыі па многіх паказчыках сярод іншых у Кітаі. Тут на сёння працуе 18 тыс. розных кампаній, а гадавы абарот складае прыкладна 480 млрд. кітайскіх юаняў».

Кітайскія госці падчас візіту маюць намер азнаёміцца з магчымасцямі і перспектывамі развіцця тэхналагічнага парка «Магілёў», а таксама свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», наведаць шэраг прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з візітам у адказ мае намер наведаць Чанша і яго высокатэхналагічную прамысловую зону развіцця ў канцы верасня бягучага года.

Магілёўская вобласць у студзені-ліпені бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыла экспарт у Кітай больш чым у 2 разы – амаль да $ 3,5 млн. Тавараабарот вырас на 30%, экспарт Магілёўскай вобласці ў Кітай павялічыўся больш чым у 2 разы, а імпарт – на 20%. Асноўнымі пазіцыямі экспарту ў Паднябесную з’яўляліся мэбля і вырабы з драўніны (рост паставак больш чым у 4 разы), шын (звыш 30%), лён і яго вытворныя вырабы. Сярод новых напрамкаў экспарту – прадукты харчавання (малако і малочныя прадукты, пітная і мінеральная вада, піва).



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка