Выстава “1917: погляд праз стагоддзе” адкрыецца 15 верасня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
У выставачнай зале музея (пл. Славы, 1) наведвальнікі змогуць убачыць прадметы, якія тычацца падзей Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Так, у вітрынах і на стэндах будуць прадстаўлены арыгінальныя дакументы, фатаграфіі, плакаты, паштоўкі, значкі, медалі, прадметы выяўленчага мастацтва і сімвалы савецкай эпохі, юбілейная прадукцыя, рэчы, якія належалі ўдзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07