Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі зацвердзілі Дзмітрыя Бачкова на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама. Да сваіх паўнамоцтваў ён прыступіў сёння.

Новы кіраўнік нарадзіўся ў 1979 годзе ў Крычаве. У 2001-м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, а ў 2006 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2001 па 2002 год працаваў на РУП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР». У 2002-м прыйшоў ва ўпраўленне эканомікі райвыканкама. З 2007 года працаваў на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама. З 2017 года і да сённяшняга дня займаў пасаду першага намесніка старшыні.
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую