Больш Br250 тыс. вярнула ў бюджэт Касцюковіцкае УКП «Водаканал» пасля праверкі дзейнасці Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Як устанавілі кантралёры, гэтыя дзяржаўныя сродкі былі атрыманы прадпрыемствам незаконна, яшчэ на Br292 тыс. яму зменшана бюджэтнае фінансаванне.
Акрамя таго, праверкай былі выяўлены парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, аб зямлі, кнізе заўваг, парадку водакарыстання, вядзення бухгалтарскага ўліку і іншыя.
Матэрыялы праверкі для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асоб накіраваны ў праваахоўныя органы. Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты прадпрыемства і чатыры яго службовыя асобы на агульную суму больш як Br130 тыс. Шэсць работнікаў пакараны дысцыплінарна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24