У СК «Алімпіец» 20 верасня ў 15.00 адбудзецца прымеркаваная да міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Магілёўскі Мебелаін марафон» (MEBELAIN MARATHON) прэс-канферэнцыя. Спаборніцтвы пройдуць 1 кастрычніка ў абласным цэнтры.
Адкрыецца мерапрыемства ў 10.00 на плошчы Славы. Тут жа ўдзельнікі кросу будуць стартаваць і фінішыраваць. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для спартсменаў тры дыстанцыі: 42 км 195 м, 10 км і 4 км.
Адлегласць у 42 км 195 м прапануюць пераадолець мужчынам і жанчынам 18-29, 30-39, 40-49, 50-59, 60 гадоў і больш. Дыстанцыю неабходна пераадолець не больш чым за 6 гадзін. Па заканчэнні дадзенага часовага прамежку вынікі ўдзельнікаў не фіксуюцца. Грашовыя ўзнагароды ўручаць атлетам, якія занялі 1-6 месца ў абсалютным першынстве і 1-3 – ва ўзроставых групах. Дарэчы, арганізатары ўстанавілі ліміт на ўдзел у марафоне. У 2017 годзе на старт змогуць выйсці не больш за 300 спартсменаў. Па заканчэнні квоты рэгістрацыя ўдзельнікаў спыняецца.
Паспаборнічаць на дыстанцыі 10 км могуць атлеты 16-19, 20-29, 30-39, 40-49, 50-59, 60 гадоў і больш. Заслужаныя прызы атрымаюць мужчыны і жанчыны, якія зоймуць у выніковым пратаколе з першага па пяты радкі.
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на марафонскай дыстанцыі і ў бегу на 10 км атрымаюць памятны медаль фінішора і змогуць адкрыць індывідуальны сертыфікат з вынікамі, зафіксаванымі ў выніковых пратаколах. Для тых, хто сумняваецца ў сваіх сілах, прадугледжана дыстанцыя ў 4 км. Узнагароды дастануцца мужчынам і жанчынам, юнакам і дзяўчатам, якія занялі 1-3 месца ў абсалютным першынстве. Акрамя таго, першыя 1000 фінішораў атрымаюць памятны медаль, а астатнія – сертыфікаты аб удзеле.
«Паспаборнічаць на 4-кіламетровай адлегласці могуць усе жадаючыя. Праўда, падлеткі, маладзейшыя за 18 гадоў дапускаюцца да мерапрыемства толькі са згоды аднаго з законных прадстаўнікоў (бацькоў, апекуноў, папячыцеляў), пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў да заняткаў спортам», – падкрэслілі суразмоўцы.
Для таго каб стаць удзельнікам MEBELAIN MARATHON, неабходна папярэдне прайсці онлайн-рэгістрацыю. Запіс працягнецца да 28 верасня. Для тых, хто не паспее аформіцца з дапамогай інтэрнэту, можна будзе гэта зрабіць 29-30 верасня на месцы выдачы стартавых нумароў у СК «Алімпіец».
Пасля рэгістрацыі на працягу сямі дзён удзельнік абавязаны выплаціць стартавы ўзнос. Сума будзе вар’іравацца ў залежнасці ад даты рэгістрацыі і абранай дыстанцыі.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця масавага бегу як адной з даступных формаў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, павышэння эфектыўнасці спартыўна-масавай работы ў Беларусі і Магілёўскай вобласці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Прадстаўніцтва нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці, ЗТАА «МЕБЕЛАІН».

КАРТА МАРШРУТУ (СПАМПАВАЦЬ, 1.09 МБ)
МАРШРУТ 4 км (СПАМПАВАЦЬ, 59.23 КБ)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка