Тры прадпрыемствы Магілёўскай вобласці ўвайшлі ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая мэбля Беларусі-2017». Ушанаванне найлепшых адбылося ў Мінску.
ЗАТ “Бабруйскмэбля” ўручылі ўзнагароды за праграму мэблі для агульнага пакоя «Аланда» і набор мэблі для спальні «Юстына», ААТ «Магілёўдрэў» – за набор мэблі для адпачынку «Каліпса», ААТ «ФанДАК» – за міні-набор мэблі для пярэдняга пакоя (вешалка гардэробная) і крэатыўны выраб «Крэсла-бабёр».
Рэспубліканскі конкурс «Найлепшая мэбля Беларусі» праводзіцца штогод з мэтай пашырэння і абнаўлення асартыменту мэблі, павышэння мастацка-канструктарскага ўзроўню, якасці і канкурэнтаздольнасці вырабаў на ўнутраным і знешнім рынках, укаранення новых матэрыялаў і прагрэсіўных тэхналогій, а таксама стымулявання творчай дзейнасці дызайнераў, канструктараў і тэхнолагаў мэблевай прамысловасці.
Арганізатарамі спаборніцтва выступаюць канцэрн «Беллеспаперапрам» і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24