Пытанні супрацоўніцтва абмеркавалі прадстаўнікі Магілёўскай і Усходне-Казахстанскай абласцей падчас вебінара, арганізаванага на базе Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця. Мерапрыемства адбылося згодна папярэдніх дамоўленасцей, дасягнутых падчас сустрэчы на саміце губернатараў у рамках «Еўразійскага тыдня».

У вебінары прынялі ўдзел спецыялісты Магілёўскага абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, упраўленняў спорту і турызму, аховы здароўя, камітэтаў эканомікі, па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама. Ад Усходне-Казахстанскай вобласці выступалі прадстаўнікі ўпраўленняў прадпрымальніцтва і індустрыяльна-інавацыйнага развіцця, турызму і знешніх сувязяў, зямельных адносін, энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскай гаспадаркі, аддзела рэалізацыі дзяржаўнай гандлёвай палітыкі, Усць-Каменагорскага завода «КазРосПромАрматура», акцыянернага таварыства «Азія аўто», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Машзавод».

Бакі абмеркавалі магчымасць адкрыцця гандлёвых дамоў, арганізацыі выставаў-продажаў прадукцыі на тэрыторыі абласцей, садзейнічанне павелічэнню паставак ліфтавага абсталявання «Магілёўліфтмаш», выставаў-продажаў прадукцыі прадпрыемстваў Прыдняпроўскага краю, якія перапрацоўваюць плодаагароднінную прадукцыю, на рынак Усходне-Казахстанскай вобласці.

Па пытаннях супрацоўніцтва з арганізацыямі на тэрыторыі Усходне-Казахстанскай вобласці звяртацца ў ААТ “Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця”, тэл. +375222746192, +375293124194; e-mail: agencymogilev@ya.ru, www.marr.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24