Базавыя стаўкі адзінага падатку для відаў дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў дыферэнцыявалі па тыпах населеных пунктаў, як паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Таццяна Путрык.
Таццяна Путрык нагадала, што 19 верасня Прэзідэнт падпісаў указ №337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», які накіраваны на стымуляванне занятасці насельніцтва і спрашчэнне ажыццяўлення дзейнасці фізічнымі асобамі. Дакументам пашыраецца пералік відаў дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку.
«Указам вызначаны дыяпазон базавых ставак адзінага падатку па кожным відзе дзейнасці. Пры гэтым базавыя стаўкі адзінага падатку дыферэнцыяваны па тыпах населеных пунктаў. Напрыклад, для Мінска, Мінскага раёна і абласных цэнтраў свой дыяпазон ставак, для сельскай мясцовасці – свой.
Абласныя Саветы дэпутатаў і Мінскі гарсавет на працягу месяца пасля афіцыйнага апублікавання ўказа павінны будуць устанавіць канкрэтны памер стаўкі адзінага падатку па кожным відзе дзейнасці ў межах дыяпазону базавых ставак, устаноўленых дакументам», – патлумачыла яна.
Прадстаўнік МПЗ патлумачыла, як будзе працаваць механізм па выплаце падаткаў. «Чалавеку, які пажадае ажыццяўляць дзейнасць, уключаную ва ўказ, трэба будзе да пачатку яе ажыццяўлення прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства апавяшчэнне пра тое, чым канкрэтна ён будзе займацца з указаннем перыяду, на працягу якога ён будзе ажыццяўляць гэтую дзейнасць. Падатковы орган палічыць адзіны падатак, які неабходна будзе заплаціць у бюджэт, і пасля гэтага грамадзянін мае права прыступіць да працы. Паколькі такая дзейнасць не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, то ў грамадзяніна няма абавязку весці ўлік, даваць якую-небудзь справаздачнасьць у падатковы орган», – заявіла яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24