За 8 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br690,3 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы накіраваны па падаходным падатку – Br229,5 млн. (33,2%), падатку на даданую вартасць Br74,5 млн. (10,8%), акцызы – Br59,4 млн. (8,6%), падатку на прыбытак – Br57,4 млн. (8,3%).
У дзясятку лідараў па фарміраванні бюджэту ўваходзяць РУП «Магілёўэнерга» (5,6% у агульных паступленнях па вобласці), ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (4,0%), ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» (3,2%), Магілёўскі філіял РУП “Белтэлекам” (1,9%), ААТ «Магілёўхімвалакно» (1,5%), філіял ТАА «Еўрагандаль» у Магілёве (1,2%), РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» (1,2%) , РУП «Магілёўаблгаз» (1,1%), ААТ “Крычаўцэментнашыфер” (0,9%), ААТ «Магілёўаблхарчпрам» (0,9%). Пералічанымі плацельшчыкамі за студзень-жнівень бягучага года выплачана Br148,5 млн., што складае 21,5% сумарных фінансавых уліванняў у кансалідаваны бюджэт Прыдняпроўскага краю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24