Рус Бел Eng 中文

У Касцюковічах затрыманы валютчык

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці сумесна з УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу на рынку ў Касцюковічах пры абмене 80 000 расійскіх рублёў на Br2 560 быў затрыманы 48-гадовы валютчык. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік начальніка УДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

Устаноўлена, што мужчына нідзе не працаваў на працягу доўгага перыяду часу, а прафесійна займаўся скупкай, продажам і абменам замежнай валюты. Паслугі ён аказваў не толькі выпадковым грамадзянам, якія вырашылі памяняць валюту па больш высокім курсе, але і пастаянным кліентам – індывідуальным прадпрымальнікам і прадстаўнікам камерцыйных структур.

Акрамя прадмета здзелкі (80 000 расейскіх рублёў і Вr2 560), у валютчыка таксама выяўлены і канфіскаваны 78 460 расійскіх рублёў, Вr425, $ 675, або ўсяго грашовых сродкаў на агульную суму Вr9,3 тыс. У дачыненні да правапарушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па падпункце 1.1 пункта 1 указа №49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый».

Аляксандр Шаройкін нагадаў, што за скупку, абмен замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без наяўнасці спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 150 базавых велічынь з канфіскацыяй грашовых сродкаў. Акрамя гэтага, грамадзяне, якія займаюцца незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі, могуць быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці па арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая