За парушэнне заканадаўства «Асіповічыгазбуд» і яго службовыя асобы аштрафаваныя на Br13,5 тыс. Такі вынік праверкі аб’яднання, праведзенай КДК Магілёўскай вобласці.
Устаноўлена, што арганізацыяй выконваліся будаўніча-мантажныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторый на аб’ектах трэцяга і чацвёртага класаў складанасці без атэстата адпаведнасці і іх пацверджання істотным патрабаванням бяспекі тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь.
На аб’ектах будаўніцтва аб’яднаннем каналізацыі і газіфікацыі прыродным газам жыллёвага фонду кантралёрамі выяўлены завышэнн кошту будаўнічых работ на агульную суму Br16 тыс.
Акрамя таго, ТАА «Асіповічыгазбуд» у 2015-2016 гадах дапушчаны парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, складання статыстычнай справаздачнасцi, заключэння грамадзянска-прававых дагавораў, парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый, адзінстве вымярэнняў.
Прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым застаецца на кантролі КДК.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24