КДК Магілёўскай вобласці працягвае кантроль за ходам нарыхтоўкі травяных кармоў, у тым ліку з кукурузы. Яго вынікі сведчаць, што ў рэгіёне ў цэлым забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі.
На 21 верасня бягучага года гаспадаркамі было нарыхтавана больш за 2,2 млн. т кармоў. На адну ўмоўную галаву жывёлы – больш за 15 ц кармавых адзінак. Разам з тым у асобных гаспадарках выяўлены і спынены недахопы, якія негатыўна ўплываюць на тэмпы і якасць работ.
З улікам прапаноў КДК прымаюцца меры па актывізацыі рамонту кормаўборачных камбайнаў і трактароў, якія прастойваюць па тэхнічных прычынах, у ААТ «Саўгас “Кісялевічы”» Бабруйскага, СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш», ААТ«Валадарскі» і СПФ «Лудчыцы» ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» Быхаўскага, КСУП «Парыжская Слабада», КСУП “Дзямідавіцкі”, КСУП «Самацевічы Агра» Касцюковіцкага, ААТ «Ульянаўскае Агра» Чавускага, ААТ «Кастрычнік-Бярозкі» Хоцімскага раёнаў і іншых гаспадарках.
Большасць з правераных сельгасарганізацый маюць недастатковую колькасць сянажна-сіласных траншэй. У выніку ў вобласці ў капцы закладзена больш за 150 тыс. т травяных кармоў. У гэтай сувязі КДК лічыць неабходным прыняць дадатковыя меры па будаўніцтве новых і рамонту наяўных траншэй, а таксама па пашырэнні практыкі нарыхтоўкі кармоў у палімерную плёнку.
Выяўлены таксама парушэнні тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы кармоў, няякасная ўборка кукурузы. Да прыкладу, маніторынгам КСУП «Самацевічы Агра», праведзеным 13 верасня 2017 года, устаноўлены страты пры ўборцы пачаткаў кукурузы і зялёнай масы, закладка адной з траншэй кукурузы на сілас даўжэйшая за аптымальныя тэрміны і масай з павышанай вільготнасцю. У КСУП «Дзямідавіцкі» выяўлена закладка ў траншэі сіласу без ажыццяўлення кантролю за тэмпературай і вільготнасцю масы. Па прапанове работнікаў КДК гаспадаркамі прыняты меры па выкарыстанні саломы для паніжэння вільготнасці масы, забеспячэнні неабходнымі сродкамі вымярэння.
У ходзе маніторынгу выпадкаў прастою сельгастэхнікі з-за адсутнасці паліва не выяўлена. Разам з тым праблема належнага забеспячэння палявых работ ГЗМ застаецца актуальнай, у многіх правераных гаспадарках іх запасаў хапала толькі на 1-2 дні працы.
Па выяўленых недахопах КДК прапанаваў зацікаўленым прыняць меры па іх ліквідацыі. Кантроль за ходам палявых работ працягваецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24